Неабходна максімальна далучаць грамадзян у працэс прыняцця дзяржаўных рашэнняў, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае [2] БелТА.
«Сёння мы закладваем новую парламенцкую традыцыю. У адпаведнасці з абноўленым Асноўным Законам краіны на палаты Нацыянальнага сходу ўскладзена канстытуцыйная функцыя штогод заслухоўваць інфармацыю генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і старшыні праўлення Нацыянальнага банка аб выніках іх дзейнасці. Гэтую кампетэнцыю варта разглядаць як важны элемент палітычнай рэформы, якая праходзіць у краіне, мэта якой — максімальна ўцягнуць грамадзян у працэс прыняцця дзяржаўных рашэнняў, у тым ліку праз мясцовыя саветы дэпутатаў, Усебеларускі народны сход і, вядома, парламент», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.
Парламентарыі разлічваюць, што падобныя сустрэчы з кіраўнікамі ключавых дзяржаўных ведамстваў дазволяць павысіць ступень інфармаванасці грамадскасці аб становішчы спраў у краіне, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і ўзмацніць зваротную сувязь з выбаршчыкамі. «У першым такім сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі прымае ўдзел генеральны пракурор Андрэй Швед», — падкрэсліў спікер.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/andrejchenko-neobhodimo-maksimalno-vovlekat-grazhdan-v-protsess-prinjatija-gosudarstvennyh-reshenij-551673-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki