Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння вылучыў Ініцыятыву глабальнай цывілізацыі падчас дыялогу высокага ўзроўню паміж КПК і іншымі палітычнымі партыямі свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Выступаючы на сустрэчы з праграмнай прамовай, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што цярпімасць, суіснаванне, абмены і ўзаемнае навучанне паміж рознымі цывілізацыямі адыгрываюць незаменную ролю ў прасоўванні працэсу мадэрнізацыі чалавецтва і забеспячэнні працвітання «саду» сусветнай цывілізацыі, паколькі будучыня ўсіх краін цяпер цесна звязана.
Дзяржавы, якія развіваюцца апераджальнымі тэмпамі, павінны шчыра дапамагаць у развіцці і іншым краінам. Як адзначыў Сі Цзіньпін, для дасягнення мадэрнізацыі ў якой бы там ні было краіне неабходна прытрымлівацца канцэпцыі згуртаванага супрацоўніцтва і агульнага развіцця, рухацца па шляху сумеснага будаўніцтва, сумеснага карыстання і сумеснай выгады. «Пагасіўшы лямпу ў іншага, нельга зрабіць больш святла у сябе; заступіўшы іншаму дарогу, нельга самому рушыць далей», — заўважыў Сі Цзіньпін.
Ён заклікаў адстойваць агульначалавечыя каштоўнасці. Мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыя і свабода — гэта агульныя спадзяванні народаў усіх краін, адзначыў кітайскі лідар. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дзяржавам неабходна непрадузята ставіцца да ўспрымання каштоўнасцяў рознымі цывілізацыямі і ўстрымлівацца ад навязвання іншым сваіх уласных Кітайскі лідар заклікаў паважаць разнастайнасць цывілізацый. Краінам трэба прытрымлівацца прынцыпаў роўнасці, узаемнага навучання, дыялогу і інклюзіўнасці паміж цывілізацыямі і зрабіць так, каб адчужэнне пераадольвалася культурнымі абменамі, сутыкненні — узаемным навучаннем, пачуццё перавагі — інклюзіўнасцю, адзначыў Сі Цзіньпін.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpin