У беларускае грамадзянства прыняты 422 чалавекі, у тым ліку 60 непаўналетніх. Адпаведны ўказ № 69 падпісаў 17 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе [2] БелТА.
Акрамя заяў выхадцаў з Украіны задаволены заявы аб прыёме ў грамадзянства асоб, якія прыбылі з 25 краін свету: Алжыра, Арменіі, В’етнама, Індыі, Ірака, Емена, Казахстана, Лівана, Лівіі, Польшчы, Сірыі, Судана, Турцыі, Узбекістана і іншых.
Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу замежных грамадзян, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі, а таксама доўгі час не працавалі.
У цэлым у мэтах выканання адпаведнага даручэння Прэзідэнта, дадзенага пасля «Вялікай размовы» у жніўні 2021 года, беларускае грамадзянства прадастаўлена 8149 асобам, у тым ліку 5963 грамадзянам Украіны.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/president/view/v-belorusskoe-grazhdanstvo-prinjaty-422-cheloveka-v-tom-chisle-60-nesovershennoletnih-556081-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadzyanstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-razmova-0