У Магілёўскай вобласці з-за ўздыму ўзроўню вады ў рэках падтоплены дарогі і масты, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС.
За апошнія суткі ратавальнікам паступілі паведамленні аб тым, што ў выніку ўздыму ўзроўняў вады ў рэках Проня і Бесядзь адбыліся падтапленні трох участкаў дарог і трох аўтамабільных мастоў у Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чавускім раёнах рэгіёну. Працягласць максімальна падтопленага ўчастка 70 м, максімальны ўзровень вады фіксуецца на адзнацы 20 см.
Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/iz-za-podjema-urovnja-vody-podtopleny-dorogi-i-mosty-v-slavgorodskom-hotimskom-i-chausskom-rajonah-556556-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/pavodki-0