Юнацкая зборная Беларусі (U-17) 22 сакавіка ў Сербіі пачне выступленне ў элітным раўндзе адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе [1] БелТА.
У горадзе Стара-Пазава ў стартавым паядынку 1-й групы беларусы сустрэнуцца з сербскімі равеснікамі. У другім туры 25 сакавіка сапернікамі беларускіх футбалістаў будуць ізраільцяне, а 28 сакавіка ім трэба будзе згуляць з камандай Босніі і Герцагавіны.
У фінальную стадыю юнацкага першынства кантынента выйдуць пераможцы 8 груп, а таксама 7 лепшых каманд, якія фінішуюць другімі. Фінальны этап з удзелам 16 зборных пройдзе з 17 мая па 2 чэрвеня ў Венгрыі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-futbolisty-sygrajut-s-serbami-v-kvalifikatsii-junosheskogo-che-556743-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-europy