Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае аб небяспецы пры тумане і галалёдзіцы 22 сакавіка, паведамляе [1] БелТА.
Фактары небяспекі пры такіх з’явах надвор’я — пашкоджванне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту. Павялічваецца верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў і рызыка траўматызму насельніцтва. Станоўчая тэмпература выклікае раставанне снежнага покрыва, у выніку пагаршаецца гідралагічная абстаноўка: можа ўзнікаць затапленне ад рэк і талай вады, асабліва ў нізінных участках мясцовасці. Лёд на вадаёмах страчвае трываласць, адпаведна ўзрастае рызыка небяспекі няшчасных выпадкаў.
Згодна з данымі Белгідрамета, сёння па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У ранішні час месцамі туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 16 градусаў вышэй за нуль.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tuman-i-gololeditsa-mchs-preduprezhdaet-ob-opasnosti-iz-za-pogodnyh-uslovij-556752-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tuman-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/galalyodzica
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns