У Брэсцкай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на МНС.
Раніцай 23 сакавіка трывожны званок аб загаранні прыватнага дома паступіў з вёскі Котра Пружанскага раёна. На пажары загінулым знайшлі гаспадара дома 1957 года нараджэння. Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у будынку.
Сігнал аб тым, што гарыць дом, у 3.08 24 сакавіка прыйшоў з аграгарадка Дзівін Кобрынскага раёна. Загінуў гаспадар жылля — мужчына 1966 года нараджэння, які не працаваў. Пры пажары пашкоджаны дах, унутранае аздабленне і маёмасць.
У абодвух выпадках прычыну здарэння трэба будзе ўстанавіць.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/dva-cheloveka-pogibli-za-sutki-pri-pozharah-v-brestskoj-oblasti-557173-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar