Днямі прагулачны катэр «Гранд-Канал» адправіўся ў першае экскурсійнае плаванне па субцэнтры Пекіна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Экскурсійныя катэры адыходзяць ад чатырох прычалаў. Турысты могуць пракаціцца па розных маршрутах, паслухаць экскурсіі і пазнаёміцца з мясцовай культурай і тысячагадовай гісторыяй канала. Выдатныя мясціны экскурсійнага маршруту ўключаюць Алімпійскі спартыўны парк, Пекінскі лесапарк, назіральны павільён і тэрмінал воднага транспарту. Паездка доўжыцца прыкладна гадзіну.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/grand-kanal
[7] https://zviazda.by/be/tags/pekin