Маршрутка без пасажыраў на МКАД апынулася ў кювеце, паведамляе [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння ў 7.05 53-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Mercedes у раёне 1-га км знешняга кальца МКАД не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі.
У аварыі пацярпелых няма. Паведамляецца, што ў салоне быў толькі кіроўца. На месца выязджалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС Мінска і брыгада хуткай дапамогі.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/24724
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/mkad
[5] https://zviazda.by/be/tags/marshrutka