Беларускі павільён будзе прадстаўлены на выставе «Інапрам. Цэнтральная Азія». Старт мерапрыемства запланаваны на 24 красавіка ў Ташкенце. Айчынныя вытворцы пакажуць лепшыя прамысловыя распрацоўкі і інавацыйнае абсталяванне флагманаў машынабудаўнічай галіны. Сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ўжо выказалі 7 найбуйнейшых прадпрыемстваў, паведамляе [1] «Беларусь 1».
Традыцыйна, выстава стане эфектыўнай пляцоўкай для прэзентацыі патэнцыялу і папаўнення партфеля новымі кантрактамі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у арганізатара экспазіцыі — Белінтэрэкспа.
Прэв’ю: Белінтэрэкспа
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/ekonomika/belorusskie_proizvoditeli_budut_predstavleny_na_vystavke_innoprom_tsentralnaya_aziya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inapram-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/tashkent
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava