Міністэрства інфармацыі аб’яўляе старт прыёму заявак на ХІХ Нацыянальны конкурс «Залатая Літара», паведамілі [1] ў Мінінфарме.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай садзейнічання развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў Беларусі, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці СМІ.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства інфармацыі.
Пераможцы намінацый узнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі — сімваламі конкурсу «Залатая Літара».
Заяўкі прымаюцца да 27 красавіка 2023 года (уключна) з паметкай «На нацыянальны конкурс «Залатая Літара» па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, кабінет 519. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 226-86-40, 8 (017) 203-95-31, 8 (017) 203-77-65.
Інструкцыя аб парадку правядзення «Залатой Літары» размешчана на сайце ведамства.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/startoval-priem-zajavok-na-xix-natsionalnyj-konkurs-zolotaja-litera-558121-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mininfarm
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-litara-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/smi