У адрас Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія паступіў ліст старшыні савета дырэктараў і навуковага кіраўніка медыцынскага комплексу — інстытута здароўя дзяцей і падлеткаў «Арабкір» Ары Баблаяна са словамі падзякі за вялікую падтрымку з боку беларускіх урачоў у выратаванні жыцця яшчэ аднаго дзіцяці, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на беларускую замежустанову ў Ерэване.
«Гаворка ідзе пра 15-гадовага хлопца Рафаэля Хачыняна, які нарадзіўся з прыроджаным фіброзам печані, і з часам паўстала неабходнасць у яе перасадцы, што з’яўлялася адзіным метадам рашэння гэтай цяжкай праблемы, — растлумачылі ў дыпмісіі. — Трансплантацыя долі печані ад маці дзіцяці была праведзена 31 студзеня 2023 года ў Ерэване сумеснымі намаганнямі ўрачоў медыцынскага цэнтра „Арабкір“ — інстытута здароўя дзяцей і падлеткаў і навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Мінска пад кіраўніцтвам прафесара Алега Румо».
Аперацыя прайшла паспяхова, але пасляаперацыйны перыяд працякаў хвалепадобна, з двума крызіснымі эпізодамі: у дзіцяці развілося вострае адрыньванне перасаджанага органа. Дзіця было пераведзена ў Мінск 11 сакавіка, дзе былі выкананыя неабходныя даследаванні і праведзеная адпаведная тэрапія. Дзіця з маці 24 сакавіка паспяхова вярнуліся ў Арменію.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/posolstvo-belarusi-v-erevane-rasskazalo-o-pomoschi-belorusskih-vrachej-v-spasenii-zhizni-armjanskomu-558156-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/medycynskaya-dapamoga
[5] https://zviazda.by/be/tags/ahova-zdarouya