Мікрааўтобус і легкавік сутыкнуліся на трасе ў Пятроўскім раёне Саратаўскай вобласці. Шэсць чалавек пацярпелі, з іх двое беларусаў. Пра гэта паведамляюць [2] РИА Новости са спасылкай на міністра аховы здароўя рэгіёну Алега Косціна.
У 29-гадовага мужчыны — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу і тупая траўма жывата. Яго стан лекары ацэньваюць як цяжкі. У яшчэ аднаго 29-гадовага беларуса таксама закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу. Стан — сярэдняй ступені цяжкасці.
Усе пацярпелыя шпіталізаваныя ў Пятроўскую раённую бальніцу.
Як стала вядома, кіроўца легкавога аўто памёр у бальніцы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://ria.ru/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/saratauskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/aleg-koscin