Кожны з нас так ці інакш быў ахвярай маніпуляцый. І хоць у цэлым маніпуляцыі зрэдку прысутнічаюць у нашых зносінах, успрымаюцца яны балюча. Непрыемныя адчуванні запамінаюцца надоўга. Тым больш не пазайздросціш тым, каму даводзіцца ўвесь час мець справу з маніпулятарамі — на працы ці ў сям’і. Спадзяюся, прачытаўшы артыкул, вы навучыцеся абараняць сябе ад маніпуляцый, зразумееце, як іх распазнаць і з якой мэтай вамі маніпулююць.
Кожнаму чалавеку карысна распазнаваць маніпуляцыі ў адносінах да сябе. Гэта неабходна для таго, каб:
Мэта маніпуляцый — уплываць на паводзіны чалавека, жаданне падпарадкаваць яго сваёй волі. Як правіла, маніпулятары не афішуюць свае сапраўдныя намеры, таму вам спатрэбіцца час, каб усвядоміць, што адбываецца, і вярнуць сабе кантроль над сітуацыяй.
Вы павінны разумець, што маніпулятар — чалавек, які выкарыстоўвае іншых людзей для ўласнай выгады. Яму няважныя вашы пачуцці, настрой і дабрабыт. Ён думае толькі пра тое, як атрымаць жаданае за кошт вас. Прасцей кажучы, ён выкарыстоўвае вас у сваіх мэтах. Любімая тэхніка маніпулятара — фарміраванне пачуцця віны. «Ну і хто ты пасля гэтага?». Такім чынам вас абясцэньваюць як асобу. Быццам вы нешта такое зрабілі, што цяпер вы ніхто...
Асноўныя тэхнікі, якія выкарыстоўваюць маніпулятары:
Газлайтынг. Вас спрабуюць упэўніць у неадэкватнасці. «Табе здалося», «Зноў табе прымроілася!», «З табой апошнія дні нешта не так!», «Мне здаецца, ты не ў сабе». Падобныя выказванні фарміруюць у ахвяры маніпулятара сумнеў, пачуццё віны і бездапаможнасці.
Праецыраванне. Гэта той выпадак, калі ва ўсіх сваіх праблемах чалавек абвінавачвае вас. Вінаватыя ўсе, але толькі не сам маніпулятар. Гэта ахоўны механізм, які выкарыстоўваецца для перакладання адказнасці за свае дрэнныя паводзіны і рысы характару на іншага чалавека.
Абагульненні. Замест таго каб разгледзець іншы пункт гледжання, маніпулятары абагульняюць усе вашыя выказванні.
Змена тэмы. Як правіла, маніпулятары не жадаюць абмяркоўваць тэмы, у якіх вы можаце прыцягнуць іх да адказнасці, таму яны будуюць дыялог у патрэбным для іх кірунку.
Пераход на асобы. Маніпулятары выкарыстоўваюць гэтую стратэгію таму, што больш тактычныя метады ім невядомыя. Ім не хапае культуры, ветлівасці і павагі да навакольных. Ім прасцей прынізіць чалавека, чым вырашаць праблему канструктыўным спосабам.
Чорны піяр. Такія людзі спрабуюць нацкоўваць людзей адзін на аднаго. Выкарыстоўваюць плёткі, крывадушнічаюць.
Якая наймацнейшая маніпуляцыя? Матывацыя страхам. Самая магутная чалавечая эмоцыя — страх. Такім чынам, каб прымусіць чалавека нешта зрабіць, трэба яго напалохаць.
Чаму маніпулятары любяць ігнараваць? Маніпулятар любіць памаўчаць. Але не таму, што ён негаваркі, а таму што ён разумее: маўчанне — выдатная стратэгія, каб атрымаць жаданае. Вы вызначана адчуеце, што нешта ідзе не так. Як правіла, маніпулятар робіць гэта неўзаметку. Радзей тэлефануе, менш піша, перыядычна адмяняе сустрэчы.
Як маніпулятар кіруе ахвярай? Маніпулятар як бы няўзнак намякае, што яна нядосыць уважлівая, занадта эгаістычная або легкадумная. Гэта звычайна прыводзіць да таго, што чалавек пачынае сумнявацца ў сабе, адчуваючы прыгнечанасць і трывогу. Маніпулятар абавязкова панізіць вашу самаацэнку, бо так лягчэй вамі кіраваць. Вы непазбежна адчуеце ўсю гаму негатыўных эмоцый: віну, трывогу, злосць, страх.
Любімыя выказванні маніпулятара:
Самае распаўсюджанае выказванне маніпулятараў: «Калі ты...»
«Калі ты зробіш нешта, дык я зраблю нешта». Тут вам ці пагражаюць, ці спрабуюць прымусіць нешта зрабіць супраць вашай волі. Па-першае, не варта давяраць такой фразе. Па-другое, трэба памятаць, што тут гаворка ідзе пра вырашэнне сваіх пытанняў за ваш кошт.
Як абараніцца ад маніпулятараў:
Павышайце сваю самаацэнку. Самадастатковай асобе, якая мае свае мэты, захапленні i паважае сябе, ніякі аб’юзер не страшны.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-shauchenka
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/psihalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adnosiny
[5] https://zviazda.by/be/tags/manipulyatar
[6] https://zviazda.by/be/tags/gazlaytyng