Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, паведамляе [3] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго вітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Разам з іншымі лідарамі краін СНД і ветэранамі, якія прыбылі ў Маскву, Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.
У памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена хвіліна маўчання.
Па завяршэнні парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.
У Маскву таксама прыбылі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, прэм’ер-міністр Арменіі.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-moskve-prinjal-uchastie-v-torzhestvah-v-chest-dnja-pobedy-565480-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/vizit-0