За першы квартал бягучага года тэмп росту экспарту ў Расію склаў больш за 156 працэнтаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Савеце Міністраў, паведамілі [2] БелТА ў прэс-службе ўрада.
«За першы квартал тавараабарот вырас больш як на 22 працэнты. Тэмп росту беларускага экспарту ў Расію склаў 156,6 працэнта, але гэта не падстава расслабляцца. Узаемадзеянне з расійскімі рэгіёнамі істотна актывізавалася. Кожны месяц мы прымаем у Беларусі двух-трох кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў і наведваем як мінімум адну вобласць Расіі», — расказаў Раман Галоўчанка.
На нарадзе разглядаюцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін з Расіяй і падводзяцца вынікі першага квартала. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні актывізацыі паставак у Расійскую Федэрацыю.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/golovchenko-za-pervyj-kvartal-etogo-goda-temp-rosta-eksporta-v-rossiju-sostavil-bolee-156-566254-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspart