У цяперашнім годзе Беларусь захоўвае дадатнае сальда ў гандлі з Расіяй — плюс $ 896 млн за першы квартал 2023-га. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе [2] БелТА.
«Летась у нас атрымалася пераламаць тэндэнцыю з адмоўным сальда ў гандлі з Расіяй. Упершыню ў гісторыі мы і па таварах, і па паслугах атрымалі плюс. У першым квартале гэтага года сітуацыю яшчэ больш палепшылі. У нас на сённяшні дзень сумарнае сальда плюс $896 млн», — падкрэсліў Дзмітрый Крутой.
Паводле яго слоў, значную долю — каля 60% — у сферы паслуг займаюць транспартныя паслугі. І ў сілу сітуацыі, якая склалася ў сферы лагістыкі дадатнае сальда ў абароце з Расіяй у сферы паслуг у гэтым годзе некалькі зменшылася. Але ў цэлым паказчыкі застаюцца досыць высокімі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/belarus-sohranjaet-polozhitelnoe-saldo-v-torgovle-s-rossiej-896-mln-za-pervyj-kvartal-2023-go-567802-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-krutoy
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya