РУП «Белпошта» папярэджвае беларусаў пра новую схему, якая выкарыстоўваецца махлярамі, паведамляе [1] БелТА.
Зламыснікі пачалі рассылаць на электронную пошту паведамленні са спасылкамі на шкодны рэсурс у інтэрнэце.
«РУП „Белпошта“ не рассылае такія паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівымі пры пераходзе па спасылках. Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць іх для накіравання на фальшывыя інтэрнэт-старонкі з мэтай заражэння прылад шкодным праграмным забеспячэннем і завалоданнем персанальнымі данымі. Часцей за ўсё мэтай зламыснікаў з’яўляецца атрыманне інфармацыі пра плацежную картку і крадзеж грашовых сродкаў», — адзначылі на прадпрыемстве.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/moshenniki-nachali-rassylat-vredonosnye-pisma-ot-imeni-belpochty-569088-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rup-belposhta-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyary-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkodnyya-pismy