Там, дзе імпартазамяшчэнне дае свой плён, яно павінна быць. Акцэнт на гэтым у размове з журналістамі зрабіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля адкрыцця кабінета рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі ў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае [1] БелТА.
Міністр звярнуў увагу: кабінеты КТ адкрываюцца ўсюды. Вялікая доля гэтага абсталявання — беларускай вытворчасці. Ёсць і кітайскай. Дзмітрый Піневіч адзначыў, што з кітайскімі калегамі ёсць планы па лакалізацыі іх прадукцыі, сумеснай вытворчасці і затым укараненні тэхналогіі, пабудове сваёй уласнай лініі.
«У гэтым годзе ў нас ужо будзе прыблізна 40 працэнтаў вырабаў медыцынскага прызначэння беларускай вытворчасці. Гэта і нашы расходныя матэрыялы, і новае абсталяванне, і гэтак далей. У лекавых прэпаратах — у нас больш як 50 працэнтаў. І задача стаіць яшчэ больш амбіцыйная. У нас, напрыклад, няма ўласнай вытворчасці імунабіялагічных прэпаратаў, новых прэпаратаў для анкалогіі. Стаіць задача будаўніцтва новых прадпрыемстваў, якія далі б магчымасць нам мець гэты спектр прадукцыі», — расказаў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, такая задача ставіцца і па дыягнастычных апаратах, іншых напрамках. «Там, дзе імпартазамяшчэнне дае свой плён, яно павінна быць», — перакананы міністр.
«Лічу, гэта таксама адзін з элементаў нашай бяспекі. Наша імпартазамяшчэнне, наша ўстойлівасць — немалаважны ўклад. Плюс сёння ў нас Год міру і стварэння — і гэта наш уклад у гэтым напрамку», — рэзюмаваў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pinevich-tam-gde-importozameschenie-prinosit-plody-ono-dolzhno-byt-569694-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/impartazamyashchenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/ragachou