Беларускія спартсмены заваявалі чарговую ўзнагароду на «Тыдні лёгкай атлетыкі» ў Маскве, паведамляе [1] БелТА.
У жаночых спаборніцтвах па скачках у вышыню залаты медаль выйграла беларуска Карына Дзямідзік, якая пераадолела планку на вышыні 1 м 91 см.
У першы дзень спаборніцтваў беларуска Эльвіра Грабарэнка першынствавала ў забегу на 60 м з бар’ерамі, а Руслана Раманоўская фінішавала другой. У мужчын у гэтай дысцыпліне беларускі бягун Віталь Парахонька стаў сярэбраным прызёрам.
Сёння ў расійскай сталіцы будуць спаборнічаць майстры скачкоў у даўжыню і ў трайным скачку. 8-9 чэрвеня пройдуць спрынтарскія забегі, 10 чэрвеня адбудзецца традыцыйны турнір памяці братоў Знаменскіх.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/beloruska-karina-demidik-vyigrala-turnir-po-pryzhkam-v-vysotu-v-moskve-570480-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/karyna-dzyamidzik
[4] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka