У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны 10 чэрвеня пройдзе паказальны заезд Т-72 па маршруце «Танкавы біятлон», паведамляе [1] БелТА.
Наведвальнікаў комплексу таксама чакае відовішчная рэканструкцыя бою афганскай вайны.
Для гасцей будуць працаваць разнастайныя інтэрактыўныя зоны. Кожны жадаючы зможа праверыць свае веды ў гістарычнай віктарыне, прадэманстраваць трапнасць у стральбе з пнеўматычнай зброі і праверыць свае сілы ў кіданні гранат. У наведвальнікаў будзе магчымасць сабраць і разабраць зброю, прыняць удзел у іншых майстар-класах. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.
Акрамя таго, у гэты дзень на «Лініі Сталіна» будуць арганізаваны катанні на верталёце Мі-2, танка ПТ-76 і БМП-1.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pokazatelnyj-zaezd-t-72-po-marshrutu-tankovyj-biatlon-projdet-na-linii-stalina-570736-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/liniya-stalina-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/vaenna-gistarychnaya-rekanstrukcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tankavy-biyatlon-0