З пачатку года ў дарожна-транспартных здарэннях траўмы атрымалі 55 дзяцей-пасажыраў, чацвёра загінулі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзялення арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху ДУ ДАІ МУС Вераніка Раманькова, перадае [1] БелТА.
«Нагадваем, што дзіця-пасажыр ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 см павінна перавозіцца выключна ў спецыяльным утрымліваючым устройстве. Не на руках у маці, таты, з дапамогай падушак, а менавіта з дапамогай дзіцячага крэсла або аўтакалыскі. Адзначу, што практычна ў 90 працэнтах выпадкаў ДТЗ з дзецьмі, якія знаходзіліся ва ўтрымліваючым устройстве, непаўналетнія застаюцца ў бяспецы», — прывяла лічбы Вераніка Раманькова.
Прадстаўнік ведамства нагадала аб адказнасці за парушэнне правіл перавозкі непаўналетніх. Першы раз можна атрымаць папярэджанне або штраф да 4 базавых велічынь, што эквівалентна Br148. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года памер штрафу можа падвоіцца — аж да 8 базавых (або Br296).
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не ігнараваць выкарыстанне рамянёў бяспекі, устаноўленых у маршрутных транспартных сродках.
«У такім выпадку адказнасць ляжыць на дарослых. Абавязкова навучыце дзяцей карыстацца названымі ўстройствамі, растлумачце магчымыя здарэнні. Гэта ўберажэ ад негатыўных наступстваў», — рэзюмавала Вераніка Раманькова.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gai-prizyvaet-voditelej-k-sobljudeniju-pravil-perevozki-detej-v-avtomobiljah-570822-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/veranika-ramankova
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz