Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас з $26,8 млрд у студзені-красавіку 2022 года да $30,6 млрд у студзені-красавіку 2023 года. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе [2] БелТА.
Знешнегандлёвы абарот за чатыры месяцы бягучага года перасягнуў узровень аналагічных перыядаў не толькі 2020 і 2021 года, але і дакавіднага 2019 года. Такім чынам, даныя сведчаць аб тым, што беларуская эканоміка эфектыўна спраўляецца з санкцыйным націскам.
Экспарт тавараў і паслуг у параўнанні са студзенем-красавіком 2022 года вырас на 9,9 працэнта, у тым ліку экспарт тавараў — на 13,8 працэнта, што пацвярджае ўзрастаючы попыт на беларускія тавары.
Паказчыкі імпарту тавараў і паслуг растуць апераджальнымі тэмпамі (на 18,4 працэнта ў параўнанні са студзенем-красавіком 2022 года), што звязана з нізкімі аб’ёмамі імпарту ў сакавіку-красавіку 2022 года (у сярэднім $2,8 млрд у месяц). Сярэднямесячныя аб’ёмы імпарту ў студзені-красавіку 2023 года ($3,8 млрд) супастаўныя з аналагічнымі паказчыкамі 2021 года ($3,8 млрд) і астатніх месяцаў 2022 года ($3,7 млрд).
Пры гэтым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-красавіку 2023 года заставалася дадатным — $203,3 млн.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/vneshnetorgovyj-oborot-tovarov-i-uslug-belarusi-v-janvare-aprele-sostavil-306-mlrd-570953-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zneshnegandlyovy-abarot
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystychnyya-danyya