Увечары гомельскім выратавальнікам паведамілі, што ў горадзе на Рэчыцкай шашы ў лесапаласе побач з прыпынкам "Сонечны" ў назіральны калодзеж цеплатрасы ўпаў мужчына, патрэбна дапамога.
На месцы работнікі МНС убачылі ў калодзежы на глыбіні 2,5 метра двух мужчын. Высветлілася, што малодшы з іх, 30-гадовы, будучы нападпітку, упаў у калодзеж, а старэйшы
55-гадовы, спрабуючы яму дапамагчы, спусціўся туды ж, а вось выбрацца ўжо не змог. Пасля агляду ўрачамі малодшы з мужчын з папярэднім дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма" быў дастаўлены ў бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni