Дадатковыя меры па недапушчэнні распаўсюджвання і ліквідацыі ачагоў афрыканскай чумы свіней будуць прыняты ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў учора на пасяджэнні Прэзідума Савета Міністраў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Учора Прэзідыум Савета Міністраў прыняў пастанову аб дадатковых мерах у сувязі з захворваннем свіней у асабістых падворках грамадзян у шэрагу раёнаў краіны,
— адзначыў кіраўнік урада. — Аблвыканкамам, праваахоўным органам, ветэрынарнай службе і ўсім зацікаўленым дзяржорганам неабходна ў поўным аб'ёме выканаць тыя меры, якія намечаны, і, магчыма, пашырыць некаторыя работы з улікам рэгіянальнай спецыфікі". Для прыняцця аператыўных рашэнняў і каардынацыі сітуацыі створаны рэспубліканскі штаб на чале знамеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым.
Як раней паведамлялася, Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаванняпацвердзіў факт выяўлення афрыканскай чумы свіней у Гродзенскай вобласці. У сувязі з гэтым Дзяржаўная ветэрынарная служба рэалізуе комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэнні распаўсюджвання гэтага захворвання.
Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) — кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх свіней і дзікоў. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Амаль усё пагалоўе хворых свіней памірае. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/afrykanskaya-chuma-sviney
[7] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-ab-dadatkovyh-merah-u-suvyazi-z-zahvorvannem-sviney-u-asabistyh-padvorkah-gramadzyan
[8] https://zviazda.by/be/tags/ablvykankamam
[9] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-premer-ministra-mihail-rusy
[10] https://zviazda.by/be/tags/departament-veterynarnaga-i-harchovaga-naglyadu
[11] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya