Заражаная афрыканскай чумой свіней (АЧС) свініна не можа трапіць на прылаўкі Камароўскага рынку. У гэтым запэўніў журналістаў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскі Камароўскі рынак" Мікалай Хмяльніцкі.
Паводле слоў гендырэктара, пакупнікі могуць быць спакойныя. "У нас любая прадукцыя, асабліва мясная, праходзіць узважванне і лабараторны кантроль. Сёння на рынку працуе Мінская гарадская ветэрынарная станцыя", — паведаміў ён. Усяго ў лабараторыі праводзіцца больш за 12 аналізаў, у тым ліку на АЧС. "Толькі пасля праверкі прадукцыя трапляе на прылаўкі рынку", — падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі. Акрамя таго, увесь інвентар, на якім, у прыватнасці, разбірецца мяса, праходзіць рэгулярную дэзынфекцыю. Гендырэктар дадаў, што свініна на рынак трапляе з усіх рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку з Гродзенскай вобласці, дзе быў зафіксаваны выпадак заражэння жывёлы АЧС у асабістай падсобнай гаспадарцы. Пры гэтым хвалявацца пакупнікам усё ж не варта, падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі: "Можаце быць спакойныя: прадукцыя, якая паступае да нас, прайшла поўны кантроль".
БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/kamarouski-rynak
[6] https://zviazda.by/be/tags/achs
[7] https://zviazda.by/be/tags/afrykanskaya-chuma-sviney
[8] https://zviazda.by/be/tags/generalny-dyrektar-dzyarzhaunaga-pradpryemstva-minski-kamarouski-rynak-mikalay-hmyalnicki