Праграма "Зялёныя школы" ў якасці рэспубліканскага экалагічнага адукацыйнага праекта ўхвалена Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адным са спосабаў рэалізацыі праграмы стане факультатыў "Зялёныя школы", ён афіцыйна ўключаны ў спіс факультатываў для ўсіх школьнікаў Беларусі.
Факультатыў распрацаваны ў рамках праекта ЕС і Праграмы развіцця ААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь"
і спецыялістамі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў партнёрстве са школьнымі настаўнікамі. Факультатыў мае за мэту папоўніць прабелы ў ведах аб роднай прыродзе, знаёміць школьнікаў з жывёльным і раслінным светам, які сустракаецца ім кожны дзень. Настаўнікі-энтузіясты ў рамках праекта будуць расказваць і паказваць кожнаму вучню на практыцы, як важна ведаць, разумець і выконваць сваю ролю ў ахове навакольнага асяроддзя.
Як паведаміла спецыяліст праекта па сувязях з грамадскасцю Алена Седач, не менш важнай мэтай факультатыву таксама з'яўляецца ўкараненне эфектыўнай адукацыйнай мадэлі экалагічнай накіраванасці, якая дасць магчымасць прыцягнуць да актыўнага ўдзелу настаўнікаў, навучэнцаў, бацькоў, а таксама органы ўлады. Праграма ўключае ў сябе наступныя напрамкі: біяразнастайнасць на прылеглай да школы тэрыторыі, устойлівае энерга- і водаспажыванне, абыходжанне з адходамі і інфармацыйныя акцыі ў мясцовай супольнасці. Школы, якія жадаюць атрымаць статус "зялёных", павінны выканаць комплекс мерапрыемстваў па зададзеных напрамках. Цяпер у рамках праекта вядзецца актыўная праца па пашырэнні сеткі "Зялёных школ" у Кобрынскім, Мастоўскім, Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах.
Нагадаем, праграма "Зялёныя школы" была адаптавана для Беларусі ў рамках міжнароднага праекта па павышэнні экалагічнай інфармаванасці моладзі. Сёння каля 150 школ удзельнічае ў рэалізацыі праграмы па ўсёй краіне, закуплена абсталяванне для заняткаў з дзецьмі, распрацаваны метадычныя матэрыялы, праведзены навучальныя семінары для настаўнікаў і экалагічныя акцыі з удзелам школьнікаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: +375 17 267-96-23, +375 044 786-55-56, электронная пошта: @ аlеnа.sеdасh undр.bу.
Леанід Тугарын.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/pragrama-zyalyonyya-shkoly
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-ekalagichny-adukacyyny-praekt
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya
[8] https://zviazda.by/be/tags/pragrama-razviccya-aan-sadzeynichanne-razviccyu-usyoabdymnay-struktury-mizhnarodnaga
[9] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-paslyadyplomnay-adukacyi
[10] https://zviazda.by/be/tags/specyyalist-praekta-pa-suvyazyah-z-gramadskascyu-alena-sedach
[11] https://zviazda.by/be/tags/kobrynski-rayon
[12] https://zviazda.by/be/tags/mastouski-rayon
[13] https://zviazda.by/be/tags/myorski-rayon
[14] https://zviazda.by/be/tags/sharkaushchynski-rayon
[15] https://zviazda.by/be/tags/leanid-tugaryn