Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўвайшла ў пяцёрку самых высокааплатных спартсменак свету па версіі часопіса Fоrbеs. Даход Азаранкі ацэньваецца ў $15,7 млн, уключаючы $6,7 млн прызавых і $9 млн ад спонсараў. Акрамя кантрактаў з буйнымі спартыўнымі брэндамі Nіkе і Wіlsоn, беларуска з'яўляецца тварам японскай гадзіннікавай кампаніі Сіtіzеn, вядомага вытворцы энергетычнага напою Rеd Bull, фінансавай кампаніі Аmеrісаn Ехрrеss і іншых замежных прадпрыемстваў.
А першая ў гэтым рэйтынгу ўжо дзявяты год запар расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Агульны даход спартсменкі з чэрвеня 2012-га па чэрвень 2013-га склаў $29 млн, з якіх $6 млн яна атрымала ў якасці прызавых (у тым ліку прадстаўніцкія выплаты за ўдзел у камерцыйных мерапрыемствах і іншыя бонусы), а $23 млн склалі выплаты па спонсарскіх кантрактах. Акрамя гэтага, узгадаем, летась Шарапава запусціла ўласны цукерачны брэнд, які з папулярнасцю гучнай бландзінкі абяцае прыносіць значныя дывідэнды. Усяго ж за сваю кар'еру на рэкламных пагадненнях Марыя зарабіла $180 млн, а сума яе прызавых набліжаецца да $27 млн. Гэта трэці вынік у гісторыі тэніса: спартыўныя дасягненні больш узбагацілі толькі амерыканскіх сясцёр Серэну і Венус Уільямс.
У тройцы лідараў таксама размясціліся тэнісісткі — Серэна Уільямс з даходам у $20,5 млн, уключаючы $8,5 млн прызавых і $12 млн ад спонсараў, і кітаянка На Лі з даходам у $18,2 млн ($3,2 млн. прызавых і $15 млн спонсарскіх выплат). Акрамя гэтых спартсменак, у першай дзясятцы прысутнічаюць яшчэ тры тэнісісткі — датчанка Каралін Вазняцкі, полька Агнешка Радваньска і сербка Ана Іванавіч — і толькі тры прадстаўніцы іншых відаў спорту (амерыканская аўтагоншчыца Даніка Патрык, паўднёвакарэйская фігурыстка Кім Ю На і амерыканская гальфістка Пола Крымер).
Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/maryya-sharapava
[6] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-azaranka
[7] https://zviazda.by/be/tags/daryna-zapolskaya
[8] https://zviazda.by/be/tags/ana-ivanavich
[9] https://zviazda.by/be/tags/chasopisa-forbes
[10] https://zviazda.by/be/tags/nike
[11] https://zviazda.by/be/tags/red-bull
[12] https://zviazda.by/be/tags/finansavaya-kampaniya-amerisan-ehrress
[13] https://zviazda.by/be/tags/venus-uilyams
[14] https://zviazda.by/be/tags/serena-uilyams
[15] https://zviazda.by/be/tags/na-li
[16] https://zviazda.by/be/tags/karalin-vaznyacki
[17] https://zviazda.by/be/tags/agneshka-radvanska
[18] https://zviazda.by/be/tags/paudnyovakareyskaya-figurystka-kim-yu-na