Матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года атрымаюць 8 тыс. 43 шматдзетныя сем'і сталіцы, у якіх выхоўваюцца 13 тыс. дзяцей школьнага ўзросту. Аб гэтым паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
— Дапамога ў выглядзе аднаразовай выплаты складзе каля Br307 тыс. на кожнае дзіця. Грошы будуць выплачаны да пачатку навучальнага года. Аднак калі бацькі па якіх-небудзь прычынах не змогуць атрымаць дапамогу ў жніўні, гэта можна будзе зрабіць у верасні, — сказала Жанна Рамановіч. — У любым выпадку бацькам неабходна прыйсці ў школу, дзе вучыцца дзіця, і напісаць адпаведную заяву. Пасля гэтага грошы будуць пералічаны на асабісты банкаўскі рахунак аднаго з членаў шматдзетнай сям'і.
Такую сацыяльную дапамогу шматдзетныя сем'і Мінска атрымліваюць штогод. Яе памер складае 30% бюджэту пражытковага мінімуму.
Надзея ДРЫЛА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/socyum
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-kamiteta-pa-pracy-zanyatasci-i-sacyyalnay-abarone-mingarvykankama-zhanna-ramanovich