Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся ўчора з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у ААТ "Белшына" ў рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік урада наведаў завод масавых шын (ЗМШ) і завод звышбуйнагабарытных шын
(ЗБГШ). Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на ход мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыю найбольш перспектыўных праектаў, вытворчасць прадукцыі, запатрабаванай і айчыннымі, і замежнымі спажыўцамі.
Самы амбіцыйны праект — стварэнне вытворчасці цэльнаметалакордных (ЦМК) шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 57 і 63 цалі. Гэта будзе садзейнічаць пашырэнню асартыменту і павелічэнню аб'ёму вытворчасці шын для кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220-360 т вытворчасці ААТ "БелАЗ", а таксама некаторых замежных вытворцаў. Як адзначыўнамеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ "Белшына" Алег Куракін, з тысячы шынных прадпрыемстваў свету толькі тры гіганты маюць заслужаны поспех у гэтай справе — Mісhеlіn, Brіdgеstоnе, Gооdуеаr.
У сувязі з абнаўленнем парку легкавых аўтамабіляў у рэспубліцы і ростам выкарыстання шын з пасадачным дыяметрам ад 16 да 20 цаль у ААТ "Белшына" вядзецца распрацоўка праекта па вытворчасці шын для легкавых аўтамабіляў, а таксама для красовераў і пазадарожнікаў з пасадачным дыяметрам да 20 цаль са зніжаным профілем самой шыны (з аб'ёмам вытворчасці 1,4 млн штук у год).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/belta
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/aat-belshyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskeya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/zavod-masavyh-shyn
[7] https://zviazda.by/be/tags/zavod-zvyshbuynagabarytnyh-shyn
[8] https://zviazda.by/be/tags/aat-belaz
[9] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-generalnaga-dyrektara-pa-yakasci-aat-belshyna-aleg-kurakin