Вярблюду мянушку дадуць на конкурснай аснове
У Магілёўскім заасадзе з'явіўся новы жыхар — двухгорбы вярблюд. Ён паходзіць з Казахстана, а набыць яго ўдалося ў Маскве з дапамогай сталічнага прадпрымальніка.
Пакуль вярблюд безыменны. Вырашана, што мянушку яму дадуць на конкурснай аснове навучэнцы прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа (аграгарадок Буйнічы Магілёўскага раёна)
, для якіх заасад з'яўляецца навучальна-вытворчай пляцоўкай.
— Мы аб'явім конкурс 1 верасня і праз тыдзень вызначымся, — сказаў дырэктар каледжа Георгій Маліноўскі. — Гэта наш першы вярблюд, трэба яго назваць прыгожа. Дзеці ў нас вельмі творчыя, так што цікавых варыянтаў будзе шмат.
Вярблюду яшчэ толькі год. У будучыні яму плануюць набыць і сяброўку. У заасадзе гавораць, што вярблюду наш клімат добра падыходзіць: гэтая жывёліна можа вытрымліваць не толькі спякоту, але і моцны мароз.
Ілона Іванова
Невядомы звярок, падобны на янота, знойдзены ў Лацінскай Амерыцы
Спецыялісты далі яму імя АЛІНГІТА. Гэта новы від млекакормячых, якога больш за 100 гадоў таму памылкова прымалі за падобнага на яго алінга. Даследнікі выявілі алінгіта ў горных лясах Калумбіі. Жывёла адносіцца да сямейства янотавых, мае памеры янота і пысу плюшавага мішкі. Даследнікі з Смітсанаўскага інстытута ў Вашынгтоне вывучылі зубы, чэрап і скуру дзіўнага звярка і пацвердзілі, што гэта — першы выяўлены ў Новым свеце за 35 гадоў новы від драпежных жывёл.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/ilona-ivanova
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-zaasad