У невялікае мястэчка Косава, што на поўдні Беларусі, прыязджаюць маладыя з усіх рэгіёнаў Брэстчыны: вельмі прыгожыя тут краявіды. На фоне гэтага хараства можна проста пафатаграфавацца і нават абраць шлюб. Тут аднаўляюць Палац Пуслоўскіх, ці, як яго часта называюць, Косаўскі замак — помнік архітэктуры першай паловы ХІХ стагоддзя.
Палац у Косаве быў пабудаваны ў 1838 годзе, а ў 1914 -м — цалкам разрабаваны і пасля спалены. Да нашых дзён захаваліся толькі сцены некалі квітнеючага маёнтка. Цяпер праводзіцца рэканструкцыя Косаўскага замка, які знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. І хоць рэканструкцыя яшчэ не завяршылася, маладыя з задавальненнем прыязджаюць сюды, каб зрабіць хаця б адзін фотаздымак на фоне прыгожага замка.
Марына БЕГУНКОВА. фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvarotnaya-suvyaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/brestchyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/kosava
[7] https://zviazda.by/be/tags/palac-puslouskih
[8] https://zviazda.by/be/tags/kosauski-zamak
[9] https://zviazda.by/be/tags/maryna-i-dzmitryy-madonavy