З-за вострай пажаранебяспечнай сітуацыі забарона на наведванне лясоў уведзена ў Светлагорскім, Лельчыцкім, Чачэрскім, Жлобінскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў аддзеле аховы і абароны лесу Гомельскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб'яднання.
Падставай для ўвядзення забароны стала сухое і гарачае надвор'е. У вышэйназваных рэгіёнах паказчык пажаранебяспекі пераадолеў чацвёрты клас небяспекі. Такая ж напружаная пажаранебяспечная сітуацыя складваецца і ў Гомельскім раёне. Тут клас небяспекі наблізіўся да максімальнага — пятага. Цяпер рыхтуюцца дакументы на ўвядзенне забароны для наведвання і гэтых лясных масіваў. Пры ўмове захавання такога надвор'я забарона будзе распаўсюджана на ўсю вобласць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro