Такую думку выказаў учора старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Рубінаў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Альфрэда Ньевес Партуонда, які завяршае сваю місію ў нашай краіне.
"Куба была для нас сябрам яшчэ з савецкіх часоў. Яна была і застаецца сімвалам імкнення да свабоды, нягледзячы ні на якія перашкоды. І адносіны з вамі ў нас заўсёды былі добрыя, — сказаў Анатоль Рубінаў. — У нас няма ніякіх супярэчнасцяў. Летась беларуская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам наведвала Востраў Свабоды, і шмат аб чым было дамоўлена". Дарэчы, за тры гады практычна мізэрны таваразварот, які ў нас быў з Кубай, вырас у некалькі разоў — з 7,4 млн долараў у 2010 годзе да 102 млн летась. "У многім гэта ваша заслуга, спадар пасол. Хацелася б, зразумела, і болей, але важна, што дынаміка назіраецца", — адзначыў кіраўнік верхняй палаты парламента.
У сваю чаргу, спадар Альфрэда Ньевес Партуонда заявіў, што "нягледзячы на тое, што з'язджае на радзіму, прыйшоў гаварыць аб будучыні". Ад імя Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы пасол запрасіў нашых парламентарыяў наведаць яго родную краіну.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/zamezhzha
[4] https://zviazda.by/be/aficyyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-saveta-respubliki-nacyyanalnaga-shodu-respubliki-belarus-anatol-rubinau
[6] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychayny-i-paunamocny-pasol-respubliki-kuba-u-respublicy-belarus-alfred-neves-partuonda
[7] https://zviazda.by/be/tags/vostrau-svabody
[8] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-asambleya-narodnay-ulady-kuby