Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі № 60 ад 23 жніўня, павялічваюцца гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28 градусаў.
Гранічная мінімальная адпускная цана на алкаголь моцнасцю 40 градусаў павялічана на 11,1 працэнта — да 30 тысяч рублёў за 0,5 літра. У Мінэканомікі тлумачаць неабходнасць такога кроку, зробленага па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам", ростам закупачных цэн на зерне сёлетняга ўраджаю для вытворчасці спірту, якія павялічыліся на 7-10 працэнтаў. Пры гэтым гранічныя мінімальныя рознічная цэны на ўсю алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28 градусаў не змяняюцца.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/poglyad
[4] https://zviazda.by/be/tags/poglyad
[5] https://zviazda.by/be/tags/kancern-beldzyarzhharchpram
[6] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-ministerstva-ekanomiki
[7] https://zviazda.by/be/tags/minekanomiki