Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з 65-годдзем утварэння ВНУ.
«За гэтыя гады ваша ўнікальная ВНУ ператварылася ў адзін з найбуйнейшых вучэбных, навуковых і асветніцкіх цэнтраў Беларусі. Краіна ганарыцца яе выпускнікамі, сярод якіх — дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, перакладчыкі і педагогі, чые веды і вопыт шырока запатрабаваны ў сучасным грамадстве», — гаворыцца ў віншаванні.
«Дасягнутыя поспехі з'яўляюцца вялізнай заслугай прафесараў і выкладчыкаў універсітэта. Вельмі важна, што, рыхтуючы спецыялістаў у галіне замежных моў, вы выхоўваеце моладзь у духу патрыятызму, вучыце яе дастойна служыць Айчыне. Упэўнены, што ваш калектыў і надалей будзе самааддана працаваць на карысць Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-dzyarzhauny-lingvistychny-universitet