У гродзенскім адкрытым акцыянерным таварыстве «Малочны свет» прэміруюць дзяцей сваіх работнікаў за выдатныя ацэнкі ў школе, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай навучальных установах.
Упершыню гэтыя, так бы мовіць, інвестыцыі ў дзяцей на прадпрыемстве зрабілі летась, адзначыўшы прэміямі каля трыццаці выдатнікаў. А сёлета напярэдадні новага навучальнага года — ужо амаль удвая больш. Прэмія для школьніка склала паўмільёна, а для студэнта — 800 тысяч рублёў.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/malochny-svet