Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прыпыняе рух аўтобусаў па некаторых міжнародных маршрутах.
У прыватнасці, гаворка пра маршрут Мінск — Рыга праз Панявежыс на рэйс адпраўленнем: з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 12.15 з 1 кастрычніка — па аўторках і чацвяргах; з Рыгі ў 12.30, з Панявежыса ў 15.15 адпаведна з 2 кастрычніка — па серадах і пятніцах. Таксама змены датычацца маршрута Мінск — Кіеў на рэйсы адпраўленнем: з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 22.20 з 2 кастрычніка, ад АВ «Усходні» ў 22.45 — па панядзелках і серадах; з Кіева з 3 кастрычніка ў 13.15 — па аўторках і чацвяргах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro