Першы ў рэгіёне дэндрапарк ствараецца ў Жыткавіцкім лясніцтве Пінскага лясгаса. Уладкаваць гэты аб'ект было вырашана ў маляўнічым куточку з векавымі дубамі, сістэмай прыродных і штучных сажалак.
Пад новыя пасадкі выдзелены два гектары лясных угоддзяў. Спачатку ачысцілі тэрыторыю ад непатрэбнай расліннасці, добраўпарадкавалі вадаёмы. Зараз тут пракладзены дарожкі, устаноўлены альтанкі, а таксама лаўкі для адпачынку падарожных. На астравок аднаго з вадаёмаў перакінуты масток. Цяпер тут можна прагульвацца і назіраць за прыродай. Зараз у дэндрапарку налічваецца больш за 50 відаў дрэў і кустоў. Адных толькі туй расце да дзясятка відаў. Пасаджаны таксама рэдкія віды сасны, лістоўніцы, піхты. Ёсць нямала экзатычных раслін, якія паказалі сваю здольнасць жыць ва ўмовах заходняга Палесся.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony
[4] https://zviazda.by/be/tags/dendrapark
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavickae-lyasnictva-pinskaga-lyasgasa