Аб гэтым у час пасяджэння Прэзідыума НАН, прысвечанага назначэнню на пасаду старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова, заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Прэзідэнт пасля жнівеньскай нарады вызначыў, што да 1 лістапада 2013 года павінна быць распрацавана праграма развіцця Нацыянальнай акадэміі навук. Засталося роўна паўмесяца. Я ўпэўнены, што распрацоўка гэтай праграмы пачалася адразу ж пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, таму мы разлічваем, што праграма будзе гатова ў тэрмін, таму што Адміністрацыя кіраўніка дзяржавы плануе ўнесці ў графік Прэзідэнта правядзенне агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук, каб гэту праграму абмеркаваць на агульным сходзе, а пасля зацвердзіць яе. І гэта будзе ўжо ваша пуцяводная зорка, праграма дзеянняў па развіцці і ўдасканаленні навуковай сферы ў краіне», — сказаў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да Уладзіміра Гусакова.
Ён павіншаваў Уладзіміра Гусакова з назначэннем на пасаду старшыні Прэзідыума НАН і пажадаў яму доўгай прысутнасці на ёй, паколькі, як адзначыў Андрэй Кабякоў, «гэта адна з пасад, працягласць знаходжання на якой садзейнічае адпаведным дасягненням».
У сваю чаргу Уладзімір Гусакоў падзякаваў кіраўніку дзяржавы за аказаны давер і праінфармаваў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта аб тым, што актыўная работа над праграмай вядзецца: «Да 1 лістапада яна будзе на стале ў Адміністрацыі, а ў бліжэйшыя дні мы выносім яе на разгляд Савета Міністраў».
Прэзідэнтам перад НАН пастаўлены задачы па павышэнні эфектыўнасці, інтэграванасці ў эканоміку, што мусяць павялічыць запатрабаванасць навуковых распрацовак, якія павінны даваць краіне рэальны эканамічны эфект. Неабходна таксама ўмацоўваць сувязі навукі з вытворчасцю. «Гэта павінна праяўляцца ў выбудоўванні тэхналагічных ланцужкоў ад фундаментальных, у тым ліку прыкладных, даследаванняў да практычных вынікаў і выхаду на шырокую вытворчасць», — сказаў Уладзімір Гусакоў.
У сувязі з гэтым НАН патрэбна арганізацыйнае ўдасканаленне, паляпшэнне кадравага патэнцыялу. Размова ідзе аб амаладжэнні кадраў, павышэнні матывацыі працы. Паводле слоў Уладзіміра Гусакова, усе гэтыя пераўтварэнні павінны павысіць эфектыўнасць функцыянавання эканомікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/aficyyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezidyum-nan
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-gusakou