Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі аб'яўляе конкурс па адборы інвестара для ўдзелу ў прыватызацыі дзяржаўных акцый (99,5% статутнага фонду) адкрытага акцыянернага таварыства «Белгіпс», паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе камітэта.
Пасля набыцця гэтага пакета каштоўных папер інвестар павінен выканаць пэўныя ўмовы конкурсу. Такім чынам, на працягу 5 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу акцый таварыства новы ўласнік павінен павялічыць статутны фонд прадпрыемства за кошт уласных інвестыцый на суму, эквівалентную не менш за 43 млн еўра, у тым ліку да 1 ліпеня 2016 года ў суме, эквівалентнай не менш за 24,7 млн еўра. Такія інвестыцыі будуць накіраваны на мадэрнізацыю на працягу двух гадоў дзеючай лініі па вытворчасці гіпсакардонных лістоў на айчынным прадпрыемстве з павелічэннем яе магутнасці да 10 млн кв. метраў у год. Умовы конкурсу прадугледжваюць будаўніцтва завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на аснове гіпсу ў раёне пасёлка Гатава Мінскага раёна (лініі па вытворчасці спецпліт магутнасцю да 500 тысяч кв. метраў у год, сухіх будаўнічых сумесяў магутнасцю да 100 тысяч тон у год, гіпсакардонных лістоў магутнасцю да 30 млн кв. метраў у год. Да пачатку 2019 года інвестар павінен захаваць на прадпрыемстве існуючую цяпер колькасць працоўных месцаў.
Прыём заяў ад патэнцыяльных інвестараў ажыццяўляецца сёлета да 1 лістапада. Продаж дзяржаўных акцый акцыянерных таварыстваў краіны ажыццяўляецца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belgips
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-pa-mayomasci-belarusi