Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску быў аштрафаваны на 600 леяў (185 долараў) за выказванні, у якіх ён абвінаваціў цыганоў у дармаедстве і крадзяжах.
Нацыянальны савет па барацьбе з дыскрымінацыяй спачатку не меў намеру разглядаць выпадак з прэзідэнтам, паколькі Бэсеску зрабіў гэтыя заявы, знаходзячыся за межамі Румыніі. Аднак Вярхоўны суд краіны абавязаў савет разгледзець гэтую справу. Бэсеску пакаралі за выказванні ў ходзе прэс-канферэнцыі ў Славеніі ў 2010 годзе. Ён заявіў тады, што «вельмі нешматлікія цыганы хочуць працаваць» і «традыцыйна многія з іх жывуць за кошт крадзяжу». Паводле афіцыйных звестак, у Румыніі пражывае 620 тысяч цыганоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/shtraf
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-rumynii
[5] https://zviazda.by/be/tags/trayan-besesku
[6] https://zviazda.by/be/tags/vykazvanni-u-bok-cyganou