Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў мінскі дзіцячы дом № 5
Аляксандра Лукашэнку ў фае дзіцячага дома сустрэлі выхаванцы і правялі для яго невялікую экскурсію, паказаўшы, у якіх умовах яны жывуць. Кіраўнік дзяржавы агледзеў жылыя пакоі дзяцей, спартыўную залу, папіў з дзецьмі чай. Прэзідэнта частавалі ласункамі, якія дзеці зрабілі самі. У актавай зале для кіраўніка дзяржавы паказалі невялікі канцэрт. Дзеці ўручылі Аляксандру Лукашэнку на памяць аб наведванні ім гэтага дзіцячага дома падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі: мяккую цацку і домік з салёнага цеста. «Гэта сімвал дамашняга ачага. Унутры доміка можна запаліць свечку, і будзе цёпла і ўтульна, як у нас у доме», — сказала адна з выхаванак, уручаючы падарунак кіраўніку дзяржавы. У сваю чаргу Прэзідэнт падарыў дзецям ранцы з наборам школьных прылад у іх. «Дзеці ў першы дзень павінны прыходзіць у школу прыгожа апранутымі. І я хачу, каб вы былі не горшымі, чым дзеці са звычайных сем'яў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/08/297.png
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-dom
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[6] https://zviazda.by/be/tags/1-verasnya