Перагаворы трохбаковай кантактнай групы (Украіна—Расія—АБСЕ) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны будуць працягнуты 5 верасня.
Кансультацыі па ўкраінскім пытанні працягваліся каля чатырох гадзін. Наступны раўнд перагавораў адбудзецца ў Мінску 5 верасня.
Удзел у перагаворах прынялі экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні. Інтарэсы апалчэння ў Мінску прадстаўляў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін.
Кар. БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantaktnaya-gruppa
[4] https://zviazda.by/be/tags/peragavory