У апошні час вельмі шмат размоў пра арэнднае жыллё. Чуў, у прыватнасці, што тым, хто пражывае ў ім, давядзецца больш плаціць за электрычнасць, за камунальныя паслугі... А вось якія дамы адносяцца да так званых арэндных, а якія не, — інфармацыі мала. Узяць хоць бы мяне: жыву ў бацькоўскім доме, тут жа нарадзіўся і вырас, аднак пасля смерці гаспадароў дом на сябе не афармляў. Дык ці не стане і ён арэндным? Патлумачце.
Фёдар МІКІЦЮК, Жыткавіцкі раён.
У адпаведнасці з заканадаўствам, да жылых памяшканняў, якія ў лісце называюцца арэнднымі, адносяцца толькі што пабудаваныя альбо пераведзеныя (у прыватнасці, са службовых) жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.
Перавод заселеных жылых памяшканняў (індывідуальных жылых дамоў і кватэр у шматкватэрных дамах) прыватнага жыллёвага фонду грамадзян у склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду заканадаўчымі актамі не прадугледжаны.
Што датычыцца афармлення права ўласнасці на індывідуальны жылы дом, які перайшоў у валоданне і карыстанне па спадчыне пасля смерці бацькоў, то яно афармляецца ва ўстаноўленым парадку.
Віктар САВІЦКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[2] https://zviazda.by/be/pytanne-adkaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktar-savicki
[4] https://zviazda.by/be/tags/fyodar-mikicyuk