У Мінску 80 гадоў таму адкрыўся анкалагічны дыспансер, і за гэты час яго калектывам, вядома ж, зроблена вельмі шмат. Мы хацелі б сказаць толькі аб адным з яго аддзяленняў — аддзяленні рэабілітацыі.
Сюды, як правіла, пацыенты трапляюць у цяжкім стане: пасля складанейшых аперацый, многія — без ніякіх надзей на выздараўленне, на жыццё... Аднак высокі прафесіяналізм, дабрыня і чуласць персаналу робяць сапраўдныя цуды: да людзей, хай пакрысе, але ж вяртаюцца сілы, надзеі, а потым — і само здароўе!
А таму вельмі хочацца шчыра падзякаваць калектыву гэтага аддзялення: найперш — яго загадчыцы Ірыне Касцюшынай, старшай медыцынскай сястры Ірыне Сакавец, сястрычкам Ірыне Івановай, Кацярыне Брэль і Святлане Скрыгалоўскай. Дай Бог ім самага галоўнага — добрага здароўя — за тое, што яны вяртаюць яго нам.
З павагай, Т.М. Баешка
і іншыя пацыенты палаты № 701.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascyushyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sakavec
[5] https://zviazda.by/be/tags/iryna-ivanova
[6] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-brel
[7] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-skrygalouskaya
[8] https://zviazda.by/be/tags/ankalagichny-dyspanser