Спатрэбіцца: селядзец свежамарожаны — 2 шт., цыбуля рэпчатая — 2 шт., лімон — 0,5 шт., цукар — 6 ч. л., соль — 6 ч. л., морква — 1 шт., лаўровы ліст — 5 шт., чорны перац — 10 гарошын (памалоць буйна).
Лімон наразаем тонкімі скрылікамі. Моркву надзіраем на буйной тарцы. Цыбулю наразаем кольцамі. Выкладваем слаямі ў слоік: на дно — некалькі кольцаў цыбулі, лаўровы ліст, жменьку морквы, кавалачак лімона, па 0,5 ч. л. цукру і солі, у тры пальцы перцу. Зверху — слой селядца. Затым зноў гародніна і спецыі. І так чаргуем слаямі, перыядычна прыціскаючы, пакуль не дабяромся да самага верху слоіка. Цяпер накрываем шчыльнай накрыўкай і адпраўляем у халадзільнік. На другі-трэці дзень селядзец гатовы. Пры падачы можна паліць алеем.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/rozgalas
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/12/5-11.jpg