За махлярства ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС затрымалі 23-гадовую мінчанку.
Зламысніца пазнаёмілася з замежным грамадзянінам на адным з сайтаў. Доўгі час паміж імі ішла актыўная перапіска, пакуль турак не прапанаваў сваёй віртуальнай знаёмай выйсці за яго замуж і пераехаць. Але спачатку мужчына сам прыбыў у нашу краіну да меркаванай нявесты. Падчас спаткання замежнік звярнуў увагу, што дзяўчына апранута даволі сціпла. Таму было вырашана выправіцца ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», дзе госць набыў для яе паліто. Пасля мужчына даў зламысніцы сто долараў на асабістыя расходы і завёў размову пра неабходнасць зняць жыллё для сумеснага пражывання да таго часу, пакуль не будуць вырашаны ўсе фармальнасці з выездам нявесты ў Турцыю. Дзяўчына пераканала яго ў тым, што самастойна вырашыць усе пытанні, звязаныя з арэндай кватэры, пасля чаго ўзяла ў «жаніха» 400 долараў. І знікла. Паводле інфармацыі Ленінскага РУУС г. Мінска, затрыманая ўжо неаднойчы судзімая за аналагічныя, а таксама маёмасныя злачынствы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/minchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[6] https://zviazda.by/be/tags/padman