Беларускія прадпрыемствы ўпершыню плануюць прыняць удзел у 41-й міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў «Фудэкс Джапан». Нацыянальная экспазіцыя беларускіх тавараў будзе дэманстравацца ў Токіа з 8 па 11 сакавіка.
У гандлёва-прамысловай палаце Беларусі лічаць, што будучая падзея — унікальная магчымасць для наладжвання новых дзелавых кантактаў і выхаду айчынных прадпрыемстваў на рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Японская выстава дае магчымасць беларускім экспарцёрам прадставіць такую прадукцыю, як мяса, малако, кандытарскія, хлебабулачныя і макаронныя вырабы, гародніну, садавіну, цукар, сіроп, мёд, алей, алкагольныя і безалкагольныя напоі. У гандлёва-прамысловай палаце лічаць, што адной з асноўных канкурэнтных пераваг беларускіх прадуктаў сярод іншых з'яўляецца адсутнасць ГМА. Гэта павінна выклікаць да іх высокую цікавасць.
«Фудэкс Джапан» — выстава прадуктаў харчавання і напояў №1 у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Каля дзвюх трацін удзельнікаў выставы — міжнародныя кампаніі, якія выкарыстоўваюць гэтую пляцоўку як магчымасць наўпрост сустрэцца з пакупнікамі з Японіі. У 2015 годзе яна стала рэкорднай за ўсю сваю гісторыю, сабраўшы амаль 3 тысячы ўдзельнікаў, а гэта кампаніі з 79 краін свету. За 4 дні выставу наведалі больш за 77 тысяч чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:kryzhevіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-pradukcyya-0