Такая магчымасць абмяркоўвалася падчас рэгіянальнага бізнес-форума ў горадзе Матарам (правінцыя Заходняя Нуса Тэнгара), арганізаваным пры садзейнічанні МЗС Інданезіі.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Інданезіі Уладзіміра Лапата-Загорскага. На форуме быў прэзентаваны гандлёвы і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёна. Прадстаўнікі ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" і ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" прэзентавалі свае прадпрыемствы. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, абмяркоўваліся "варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку па магчымай пастаўцы беларускай тэхнікі для патрэб буйнейшай горназдабыўной кампаніі Інданезіі Newmont Nusa Tenggara".
Акрамя таго, Уладзімір Лапата-Загорскі сустрэўся з губернатарам правінцыі Заходняя Нуса Тэнгара. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з гэтым рэгіёнам Інданезіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/maz
[4] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[5] https://zviazda.by/be/tags/mzs-indanezii
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus